беларуская

Call for Artists
        
8 сакавіка мы ўжо больш за сто гадоў адзначаем Міжнародны Жаночы Дзень, дзень, калі людзі выходзяць на вуліцы, каб нагадаць свету пра з цяжкасцю заваяваныя правы жанчын. Але феміністычны рух з гадамі эвалюцыянаваў, і цяпер ўключае ў сваю барацьбу і іншыя групы, якія прыгнятаюцца, эксплуатуюцца і пераследваюцца патрыярхальным, гетэранарматыўнымі і капіталістычнымі структурамі грамадства.
Зараз, 8 сакавіка мы выходзім на вуліцы пад квір-феміністычным сцягам, каб, акрамя іншага, прыцягнуць увагу таксама і да сітуацыі людзей ЖЛИНТА*, якія падвяргаюцца інтэрсекцыянальнай дыскрымінацыі, і выказаць нашу салідарнасць з імі.
Для таго, каб паказаць усю разнастайнасць квір-феміністычных праблем і дыскусій, а таксама зрабіць барацьбу і патрабаванні бачнымі для шырокага спектру грамадства, мы заклікаем артыстаў і ня-артыстаў ФЛІНТ* прыняць удзел у міжнародным палітычным дзеянні ў публічных месцах 8 сакавіка 2021. Для Guerilla акцыі 8 сакавіка мы выбралі плакат як сродак выказвання. Мы хочам, каб вашыя патрабаванні былі бачныя. Мы запрашаем вас дасылаць нам свае малюнкі, калажы, слоганы або вершы. Вы можаце працягнуць адзін або некалькі з наступных сказаў, якія мы падрыхтавалі ў якасці шаблону:
        Ня толькі 8 сакавіка я/мы патрабуем…
        Ня толькі 8 сакавіка я/мы змагаемся за …
        Ня толькі 8 сакавіка я/мы асуджаем…
        Ня толькі 8 сакавіка я/мы хочам каб…
Мы пастараемся сабраць усе вашыя працы ў лічбавым выглядзе, і потым адправіць іх назад у выставачным фармаце вам і іншым групам, якія зацікаўлены ў акцыі, каб вы маглі раздрукаваць плакаты самастойна і павесіць іх на вуліцах вашага горада да 8 сакавіка.
        
Інструкцыі для распрацоўкі плаката:
        Плакаты без графічнага малюнка – партрэтны фармат, А3
        Графічныя малюнкі – партрэтны фармат, прыкл. А3
        CMYK 300dpi
        Могуць быць чорна-белымі з адным дадатковым колерам
        Ёсць верагоднасць, што работу прыйдзецца трохі абрэзаць (не злуйцеся на нас)
        
 Contact :   feministas_le(at)riseup.net  
 Deadline:   17.02.2021
 Vernissage: 8.03.2021
        
Пакажам свету квір-феміністычную разнастайнасць разам крэатыўным чынам!
Будзьма крэатыўнымі і салідарнымі!
 ЖЛИНТА* = женщины, лесбиянки, небинарныйе, транссексуа́льныйе, асексуа́льныйе
        
        
*Не пазначаныя людзі, якія не ідэнтыфікаваюць сябе з адной з названых сэксуальнай арыентацыяй і/або гендэрам. Асабліва не маюцца на ўвазе ў кантэксце ЖЛИНТА* цыс-мужчыны.